БЕЛ Ł РУС

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

8.06.2026 / 07:29

Nashaniva.com

Сістэма ў Арменіі прапарцыйная, але мандаты дзеляцца толькі паміж тымі, хто пераадолеў праходны бар'ер.

Фота: Ozge Elif Kizil/Anadolu via Getty Images)

На парламенцкіх выбарах у Арменіі 7 чэрвеня партыя прэм'ера Нікола Пашыняна «Грамадзянскі дагавор» набрала 49,81% галасоў. Гэта менш за палову — але ў парламенце яна атрымае каля 58% мандатаў і захавае аднапартыйную большасць. 

Паводле папярэдніх вынікаў, парог пераадолелі чатыры сілы:

Астатнія партыі ў парламент не адолелі выбарчага бар'ера.

У пераліку на 101 мандат гэта дае прыкладна такі расклад: «Грамадзянскі дагавор» — каля 59 месцаў, «Моцная Арменія» — 27, «Арменія» — 11, «Квітнеючая Арменія» — 4.

Сістэма ў Арменіі прапарцыйная, але мандаты дзеляцца толькі паміж тымі, хто пераадолеў праходны бар'ер. Метад д'Онта, паводле якога ў Арменіі размяркоўваюць месцы, дадаткова крыху падкідае мандатаў найбуйнейшай партыі.

Яўка склала амаль 59% — прыкметна вышэй, чым на мінулых выбарах. Галасаванне прайшло на фоне развароту Арменіі ад Расіі да Еўропы: Пашынян ішоў па мандат на праеўрапейскі курс, а сярод яго апанентаў — прарасійскія сілы, у тым ліку блок «Моцная Арменія» расійска-армянскага бізнэсмена Самвела Карапецяна.

Вынікі пакуль папярэднія — канчатковыя Цэнтрвыбаркам Арменіі мусіць абвясціць пазней. Дакладная колькасць мандатаў можа крыху змяніцца праз асаблівасці падліку і чатыры месцы, зарэзерваваныя для нацыянальных меншасцяў, але агульны расклад сіл застанецца тым самым.

Чытайце таксама:

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагае. Той паспяшыў абвясціць аб перамозе, хоць пакуль падлічана 20% галасоў

Каментары да артыкула