БЕЛ Ł РУС

У Сабаленкі зменшыўся адрыў у сусветным рэйтынгу

8.06.2026 / 07:42

Міраслаў Яноўскі

Міжнародная жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала новы рэйтынг.

Фота: Robert Prange / Getty Images

У Арыны Сабаленкі — 9090 балаў, у Алены Рыбакінай (Казахстан) — 8143. Адрыў зменшыўся да 947 балаў, а складаў 1647.

Рэч у тым, што Арына прайграла ў паўфінале «Ралас Гарос» і не змагла абараніць 1300 балаў, заваяваныя за выхад у фінал летась, і яны, паводле правіл, згарэлі.

Іга Свёнтак (Польшча) на трэцім месцы, у яе 6733 балаў. Пераможца «Ралан Гарос» расіянка Міра Андрэева паднялася на 6‑е месца, у яе 5751.

Сабаленка ўтрымлівае званне першай ракеткі свету з 19 кастрычніка 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула