Цягнік Гомель — Мінск зламаўся ў Асіповічах
Цягнік №755 Гомель — Мінск, які адпраўляўся з Гомеля а 4:41 і павінен быў прыбыць у Мінск а 7:53, быў спынены на станцыі Асіповічы, паведамляе прэс-служба Белчыгункі.
Для дастаўкі пасажыраў была арганізавана перасадка на найбліжэйшы цягнік па раскладзе №6909 Асіповічы — Мінск.
Цягнік прыбудзе ў Мінск а 9:27.