Расійскі дрон заляцеў у Малдову і выбухнуў
Пацярпелых няма.
Малдаўскае Міністэрства абароны нагадвае: гэтай ноччу Расія нанесла масавы ўдар па Украіне дронамі. МЗС Малдовы асудзіла інцыдэнт і назвала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і парушэннем суверэнітэту краіны.
У заяве ведамства адзначаецца, што інцыдэнт яшчэ раз дэманструе рызыкі, якія стварае агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны для рэгіянальнай бяспекі, піша РБК-Украіна.