БЕЛ Ł РУС

«Я не гарантаваў, што не будзе вайны». Трамп абверг, што абяцаў не ўцягваць ЗША ў войны

8.06.2026 / 10:31

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які падчас перадвыбарчай кампаніі абяцаў не ўцягваць Злучаныя Штаты ў замежныя войны, зняпраўдзіў, што калі-небудзь даваў такое абяцанне. «Навошта б мне тады было ствараць самыя магутныя ўзброеныя сілы ў свеце?»

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin

Як кандыдат у прэзідэнты ў 2024 годзе, Трамп неаднаразова абяцаў не ўцягваць Злучаныя Штаты ў вайну, у тым ліку і ў ноч, калі ён выйграў выбары. «Я не збіраюся пачынаць вайну. Я збіраюся спыняць войны», — сказаў Трамп у пераможнай прамове пасля выбараў.

«Я не гарантаваў, што вайны не будзе. Навошта б мне тады было ствараць самыя магутныя ўзброеныя сілы ў свеце?» — сказаў Трамп у інтэрв’ю NBC, адмаўляючы, што ён парушыў абяцанне, дадзенае амерыканскім выбаршчыкам, піша «Еўрапейская праўда».

«Таму, калі вы кажаце, што я абяцаў, я нічога не абяцаў. Мне не падабаюцца гэтыя бясконцыя войны. Гэта не бясконцая вайна. Мы займаемся гэтым тры месяцы», — дадаў Трамп, гаворачы пра вайну ў Іране.

Трамп пачаў вайну з Іранам без адабрэння Кангрэса, і цяпер ён сутыкаецца з усё большым ціскам з мэтай спынення гэтага дарагога канфлікту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула