БЕЛ Ł РУС

Экспазіцыя півонь і касачоў адкрыецца ў Цэнтральным батанічным садзе

8.06.2026 / 13:05

Nashaniva.com

Адкрыццё адбудзецца ў чацвер, 11 чэрвеня.

Фота: Мінск-навіны

Наведвальнікам прадставіцца магчымасць азнаёміцца з унікальнай панарамай селекцыі — ад рэдкіх старадаўніх формаў да самых свежых распрацовак сучасных арыгінатараў, пішуць Мінск-навіны.

Экспазіцыя дазволіць прасачыць гісторыю развіцця півонь: ад продкаў вядомых «кітайскіх сартоў» да легендарных твораў французскіх селекцыянераў. Асаблівы раздзел прысвечаны працам савецкіх навукоўцаў, чые расліны адрозніваюцца вытанчанасцю і выключнай устойлівасцю. Разнастайнасць формаў, структуры пялёсткаў і нечаканых каляровых рашэнняў дэманструе багацце гэтай калекцыі.

Асаблівая ўвага нададзена касачам, якія фармуюць з півонямі ландшафтны вобраз. Госці ўбачаць як гістарычныя разнавіднасці, так і селекцыйныя навінкі, а таксама сібірскія і відавыя касачы.

Акрамя таго, адбудуцца аўтарскія сустрэчы з куратарамі калекцый. Мерапрыемствы запланаваны на 12 і 13 чэрвеня.

Спецыялісты раскрыюць прафесійныя аспекты пасадкі і нюансы догляду культур у садовых умовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула