БЕЛ Ł РУС

У Беластоку пройдзе сустрэча з Анджэем Пачобутам

8.06.2026 / 13:28

Nashaniva.com

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 10 чэрвеня, а 18‑й гадзіне ў скверы каля помніка Ежы Папялушку.

Фота: Lookby.Media

Цягам некалькі гадоў кожны месяц, зазвычай 25‑га дня (у дату, калі быў арыштаваны журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі) на гэтым месцы каля адмысловага банера праходзілі акцыі салідарнасці з Пачобутам і іншымі палітвязнямі Беларусі, на якія прыходзілі прадстаўнікі беларускай і польскай грамадскай супольнасці, піша Радыё Рацыя.

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і праз два гады асудзілі на восем гадоў.

У выніку доўгіх дыпламатычных перамоў Пачобут быў вызвалены 28 красавіка. Цяпер Анджэй Пачобут знаходзіцца ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула