БЕЛ Ł РУС

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару

8.06.2026 / 14:21

Nashaniva.com

Сям’я музыкі падчас атакі вярталася з гасцей — малы доўга не хацеў сыходзіць. 

Усе фота: сацсеткі артыста

Дом і прысядзібны ўчастак 72‑гадовага лідара гурта «Машына часу» Андрэя Макарэвіча і яго 42‑гадовай жонкі Эйнат Кляйн пацярпелі падчас начной ракетнай атакі.

Сям'я пражывае ў вёсцы непадалёк ад Хайфы, куды і ўпалі абломкі збітай ракеты. У выніку падзення аскепкаў у дзіцячым пакоі выбіла шыбу, а ўвесь сад апынуўся засыпаны кускамі металу.

«Учора быў выдатны дзень. Таму што нягледзячы на разбурэнні, тры месцы ўзгарання і яшчэ Бог ведае што, усе цэлыя, жывыя і нават не надта напалоханыя. Бо падзеі маглі развівацца па зусім іншым сцэнары, і пісала б я цяпер зусім іншы пост, калі б наогул магла пісаць», — напісала Эйнат Кляйн.

Паводле яе слоў, іранскі абстрэл застаў іх сям'ю, калі яны вярталіся дадому з гасцей. Яны затрымаліся там, бо малы не хацеў сыходзіць. 

Жонка музыкі напісала, што ім прыйшлося працяглы час назіраць за працай у іх экстранных службаў.

«Увогуле, ва ўсім трэба бачыць пазітыў: у госці схадзілі! На траўцы паляжалі! На велізарныя пажарныя, паліцэйскія, хуткія машыны паглядзелі — кайф!» — жартуе яна.

Іран нанёс масаваныя ракетныя ўдары па тэрыторыі Ізраіля ў ноч на панядзелак. Гэтая атака стала адказам Тэгерана на папярэднія абстрэлы ліванскага Бейрута з боку Арміі абароны Ізраіля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула