БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю

8.06.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў апублікаваў відэа працы перахопнікаў новага пакалення на базе штучнага інтэлекту (ШІ), якія ўжо выпускаюцца і выкарыстоўваюцца.

Тэхналогія паспяхова прайшла баявыя выпрабаванні на Харкаўшчыне і аўтаматызуе 95% усяго працэсу абароны неба, паведаміў Фёдараў.

Паводле яго слоў, праект прайшоў шлях ад прататыпа да фронту менш чым за год.

Fedorov: Ukrainian drones are already autonomously shooting down Shahed — we are scaling up new generation interceptors.

Brave1 participant has created a technology that automates 95% of the entire interception process.

The development has successfully passed combat testing… pic.twitter.com/uWCiw0S9bw

— MAKS 26 (@Maks_NAFO_FELLA) June 8, 2026

Сёння сістэма працуе наступным чынам. 

Аўтаматычны запуск і навядзенне — сістэма самастойна паднімае дрон у паветра, вядзе яго па маршруце, распазнае і наводзіцца на варожы камікадзэ. Аператар жа ў рэальным часе бачыць рух аб'ектаў, выбірае прыярытэтную цэль і дае фінальную каманду на знішчэнне.

Такая аўтаномнасць дазваляе сістэме СПА імгненна рэагаваць на масавыя налёты, эфектыўна абараняць гарады і закрываць неба з дапамогай уласных высокіх тэхналогій, заяўляюць распрацоўшчыкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула