БЕЛ Ł РУС

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

8.06.2026 / 15:55

Nashaniva.com

У Віцебску жыхароў шматкватэрнага дома, побач з якім адбыўся падмыў і абвал грунту, часова адсяляюць на перыяд аварыйна-аднаўленчых работ. У МНС паведамілі, што такое рашэнне прынята з меркаванняў бяспекі.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй ацэнкі, людзі змогуць вярнуцца ў свае кватэры прыкладна праз суткі пасля завяршэння неабходных работ.

Ратавальнікі праводзяць пакватэрны абход, а жыхарам пры неабходнасці аказваюць дапамогу спецыялісты псіхалагічнай службы МНС.

У Віцебскім гарвыканкаме адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Спецыялізаваныя службы арганізавалі работы па расчыстцы пад'ездаў да месца здарэння, умацаванні грунту, падсыпцы і падрыхтоўцы да ўкладкі бетонных пліт. Таксама вядзецца пастаянны кантроль за станам падмурка жылога дома.

Паводле інфармацыі МНС, прычынай здарэння сталі моцныя ападкі. У выніку пераўвільгатнення адбылася прасадка грунту ў месцы, дзе раней вяліся земляныя работы па пракладцы поліэтыленавай каналізацыйнай трубы.

На месцы працягваюць працаваць аварыйныя і камунальныя службы, задзейнічаныя спецыялісты і спецтэхніка. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем мясцовых уладаў і ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

У Віцебску падмыла грунт

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу

Палову наступнага тыдня будзе дажджыць, але пасля распагодзіцца

Каментары да артыкула