«Яго называлі проста «Коцік». У Варшаве раскажуць пра забойцу расійскага цара
18 чэрвеня ў беларускай варшаўскай краме Vyraj гісторык Васіль Герасімчык раскажа пра нашага земляка Ігната Грынявіцкага, які ўвайшоў у гісторыю тым, што 1 сакавіка 1881 года кінуў тую бомбу, ад выбуху якой памёр расійскі імператар Аляксандр ІІ.
Сустрэча з Васілём Герасімчыкам адбудзецца ў варшаўскай беларускай краме Vyraj па адрасе al. Armii Ludowej, 12 18 чэрвеня.
Пачатак у 17.00.
Мерапрыемства прымеркавана да 170‑годдзя з дня нараджэння Ігната Грынявіцкага, які нарадзіўся ў фальварку Басін Бабруйскага павета 17 чэрвеня 1856 года.
Чытайце таксама:
У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні