БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА

9.06.2026 / 07:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам лёс 2,4 млрд фунтаў, атрыманых ад продажу клуба.

Раман Абрамовіч. Фота: AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапануе выкарыстаць сродкі расійскага бізнэсмена Рамана Абрамовіча ад продажу лонданскага футбольнага клуба «Чэлсі» для ўзмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, піша Бі-бі-сі са спасылкай на The Guardian.

У інтэрв’ю выданню Зяленскі паведаміў, што абмяркоўваў з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам лёс 2,4 млрд фунтаў, атрыманых ад продажу клуба.

Паводле слоў Зяленскага, частку гэтых сродкаў можна было б накіраваць на закупку ў ЗША дадатковых сістэм супрацьракетнай абароны для Украіны.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну брытанскі ўрад дазволіў Абрамовічу, у дачыненні да якога былі ўведзены санкцыі за сувязі з Пуціным, прадаць «Чэлсі» пры ўмове, што атрыманыя сродкі будуць перададзены дабрачынным арганізацыям, якія дапамагаюць пацярпелым ад вайны ва Украіне.

Пасля продажу клуба грошы былі пераведзены на спецыяльны банкаўскі рахунак і замарожаны да моманту іх перадачы пацярпелым ва Украіне. Аднак лёс гэтых сродкаў застаецца прадметам юрыдычнай спрэчкі.

Абрамовіч адмаўляецца падпісваць пагадненне аб іх перадачы і ў якасці сустрэчнага кроку патрабуе спыніць расследаванні ў дачыненні да яго і зняць блакаванне з іншых яго актываў. Брытанскія ўлады пагражаюць расійскаму бізнэсмену судовым разглядам.

Чытайце таксама:

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна

Каментары да артыкула