Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную
Яна цягнецца чатыры гады і тры з паловай месяцы.
Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images
Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную, яна пачалася 24 лютага 2022 года і цягнецца ўжо 1567 дзён.
Першая сусветная пачалася 28 ліпеня 1914 года (Расійская Імперыя ўступіла ў вайну 1 жніўня) і працягвалася да 11 лістапада 1918 года і закончылася Камп'енскім перамір'ем.
Што праўда, маштаб той вайны, якая атрымала назву Вялікай, у Расійскай імперыі да 1917 года Вялікай Айчыннай, у СССР і Максіма Гарэцкага — Імперыялістычнай.
Яна закранула не толькі тэрыторыю ў Еўропе, але і некаторыя тэрыторыі ў Афрыцы і Азіі, а ўдзел бралі 38 краін, у тым ліку ЗША, Брытанія, Канада, Аўстралія, на тэрыторыі якіх баявыя дзеянні не вяліся). Загінулі тады і зніклі без вестак каля 18 з паловай мільёнаў чалавек.
Учора галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што ў УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі.
Другая сусветная вайна цягнулася роўна шэсць гадоў і два дні.