Ціханоўская зноў наведае фестываль Tutaka на Беласточчыне
Сёлета Святлана Ціханоўская зноў далучыцца да фестывалю Tutaka, які пройдзе 16—19 ліпеня на паляне Барок на Падляшшы і набыла квіток на яго, паведамляе яе прэс-служба.
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Tutaka кожны год збірае беларусаў і беларусак з розных краін вакол беларускай культуры, музыкі і грамадзянскай супольнасці.
«Для мяне «Тутака» — адна з тых падзей, дзе адчуваеш, як жа ярка жыве беларуская культура, а сувязь паміж намі не знікае нават праз межы і адлегласць. Вельмі чакаю сустрэчы з беларусамі і беларускамі на Падляшшы сёлета», — сказала дэмакратычная лідарка.
Квіткі можа набыць тут
Іх кошт ад 30 для дзяцей да 150 злотых для дарослых (7 —35 еўра).