БЕЛ Ł РУС

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

9.06.2026 / 12:22

Nashaniva.com

Гэта катэдж непадалёк ад пляжу №3 Заслаўскага вадасховішча будаўніцтва якога пачалося ў 2022 годзе. Жылы комплекс Miruar Spa-Hotel & Villas размясціўся на ўчастку, які ў савецкія часы займаў рэстаран «Заслаўль», піша realt.by.

Нягледзячы на тое, што новае паселішча ўзнікла побач з вёскай Зарэчча-1, афіцыйна яно адносіцца да аграгарадка Ждановічы. Увесь комплекс складаецца з 44 вілаў плошчай 290—650 квадратных метраў.

Як пазначана на сайце праекта, у кожным доме прадугледжаны басейн, хамам, саўна і трэнажорная зала. На ўчастку абяцаюць ландшафтны дызайн з аўтаматычным палівам і падсветкай, а таксама зону барбекю.

Акрамя таго, на тэрыторыі будзе Spa-Hotel, салон прыгажосці, трэнажорная зала і кафэ-рэстаран. Цяпер адна частка, бліжэй да вёскі, яшчэ будуецца, а частка комплексу, размешчаная сярод лесу і недалёка ад пляжу Мінскага мора, ужо гатовая.

І менавіта тут (на вуліцы Прыбярэжнай) у маі купілі самы дарагі дом. Ім стала віла 2025 года пабудовы плошчай 597 квадратных метраў. За яе аддалі 1,2 мільёна даляраў. Дарэчы, год таму падобны катэдж каштаваў пакупніку крыху танней — мільён даляраў.

Чытайце таксама:

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Каментары да артыкула