БЕЛ Ł РУС

ЕС забароніць уезд удзельнікам вайны Расіі супраць Украіны

9.06.2026 / 15:16

Nashaniva.com

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у аўторак прэзентавала 21‑ы пакет антываенных санкцый у дачыненні да Расіі, піша DW.

У яго ўваходзіць забарона на ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза для ўдзельнікаў вайны Расіі супраць Украіны. Еўракамісія прапануе забараніць уезд у ЕС усім, хто служыў у расійскіх узброеных сілах з пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.

«Еўропа застаецца закрытай для ўсіх, хто ўдзельнічаў ва ўварванні ва Украіну», — заявіла фон дэр Ляен, выступаючы перад журналістамі.

Іншыя абмежаванні павінны закрануць энергетыку, фінансавы сектар, гандаль і ўпершыню — рыбалку.

«Мэта нашага пакета абсалютна ясная: мы хочам у поўнай меры захаваць інтэнсіўнасць нашых санкцый», — удакладніла Урсула фон дэр Ляен. Па яе словах, дзеючыя абмежавальныя меры ўжо ціснуць на расійскую эканоміку: даходы РФ ад энерганосьбітаў на пачатку 2026 года зменшыліся прыкладна на 40 працэнтаў.

У энергетычным сектары Еўракамісія прапануе дадаць у санкцыйны спіс яшчэ 30 судоў расійскага «ценявога флоту» — у дадатак да 632, якія ўжо трапілі пад абмежаванні. Упершыню ЕС таксама мае намер увесці меры супраць судоў, якія дапамагаюць «ценявому флоту», напрыклад, выконваючы паслугі запраўкі. Пад абмежаванні могуць патрапіць і аб’екты інфраструктуры, звязаныя з гандлем і перапрацоўкай расійскай нафты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула