БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе

9.06.2026 / 15:46

Nashaniva.com

Сёння 9 чэрвеня ў адной з кватэр Мінска паміж 28‑гадовым мужчынам і 24‑гадовай дзяўчынай адбыўся канфлікт, паведамляе СК.

У ходзе сваркі мінчук нанёс ёй мноства раненняў нажніцамі і нажом у розныя часткі цела. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы, паведамляе СК.

Пачуўшы крыкі пра дапамогу, суседка выклікала міліцыю і брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі.

Пасля мужчына нанёс сабе смяротныя раненні.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула