БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»

9.06.2026 / 16:56

Nashaniva.com

У найбліжэйшы час у сталічных крамах пачнуць прадаваць новы дэсерт — шарбет са смакам вядомага газаванага напою «Сняжок». Пра гэта паведаміў дырэктар Мінскага холадакамбіната № 2 Дзмітрый Банохаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Навінку стварылі ў супрацоўніцтве з адным з найбуйнейшых вытворцаў мінеральнай і пітной вады ў Беларусі.

Асновай шарбету стане яблычнае пюрэ, да якога дадалі смак напою «Сняжок». Па словах вытворцаў, ідэя ўзнікла з жадання аб'яднаць знаёмыя з дзяцінства прадукты ў новым фармаце.

У выніку атрымаўся лёгкі асвяжальны дэсерт з прыемнай кіслінкай. На прадпрыемстве лічаць, што новы прадукт можа спадабацца як дзецям, так і дарослым.

Чытайце таксама:

«Цукеркі ў шакаладзэ, б**дзь!» Расійская блогерка-мільённіца наведала Беларусь і высмеяла беларускую мову

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі

Каментары да артыкула