Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ
Настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 у Лідзе Таццяна Глыздова падрыхтавала ўжо 16 выпускнікоў, якія набралі 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене па рускай мове, піша Times.by.
Таццяна Глыздова са сваімі вучнямі. Фота: «Настаўніцкая газета»
Пра незвычайнае дасягненне педагога паведаміла кіраўніца ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Вольга Тарасюк. Паводле слоў чыноўніцы, гэта пакуль папярэдняя колькасць стобальнікаў, а пасля падвядзення канчатковых вынікаў сёлетняга экзамену яна можа і павялічыцца.
Таццяна Глыздова працуе ў лідскай гімназіі № 1 з 1995 года. Яна прыйшла туды па размеркаванні пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. За гады працы настаўніца выпрацавала ўласную сістэму навучання, якая грунтуецца на глыбокім засваенні тэарэтычнага матэрыялу і выкананні складаных нестандартных заданняў, што патрабуюць ад вучняў умення аналізаваць, параўноўваць і рабіць высновы.
Раней паведамлялася, што ў гэтым годзе цэнтралізаваны экзамен па рускай мове здавалі каля 48,5 тысячы адзінаццацікласнікаў, з якіх 1301 чалавек атрымаў 100 балаў.
Чытайце таксама:
Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская
100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў
Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў