БЕЛ Ł РУС

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

9.06.2026 / 18:57

Nashaniva.com

Падчас выбуху аўтамабіля BMW X3 у падмаскоўнай Балашысе раніцай 9 чэрвеня загінуў начальнік упраўлення пастаўкі ракет і артылерыйскіх боепрыпасаў Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны Дамір Давыдаў. Ён жыў за 200 метраў ад будынка, каля якога прагрымеў выбух, сведчаць уцечкі даных, вывучаныя выданнем «Агентство».

Дамір Давыдаў

Першым асобу загінулага назваў блогер Анатоль Шарый, затым інфармацыю паўтарыў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ».

Паводле даных канала INSIDER UA, пры замаху на Давыдава выкарыстоўвалася выбуховае прыстасаванне з 500 грамамі трацілу.

Дамір Давыдаў жыў у Балашысе, у доме № 6 па вуліцы Кажадуба, сведчаць уцечкі, вывучаныя «Агенцтвам». Праз адзін дом — прыкладна за 200 метраў — знаходзіцца дом 10 па вуліцы Калдунова, каля якога і адбыўся выбух. Сам выбух адбыўся на вуліцы Кажадуба, сведчаць апублікаваныя відэа.

Давыдаву было 57 гадоў і ён мае званне палкоўніка, сведчаць уцечкі і даныя ўкраінскага расследвальніцкага праекта Evocation.

Яго прозвішча стала вядомае з дакументаў, якія ў свой час падчас свайго канфлікту з Мінабароны публікаваў стваральнік ПВК «Вагнер» Яўгеній Прыгожын. Ён быў адным з трох вайскоўцаў, якія займаюцца размеркаваннем боепрыпасаў у расійскай арміі, пісаў Evocation.

У Давыдава як мінімум у перыяд з 2016 па 2023 год была машына Audi A4, сведчаць уцечкі. Згодна з данымі «Аўтакод», гэтая машына была апошні раз прададзена ў кастрычніку 2024 года. Даных пра тое, што ён ці члены яго сям'і валодаюць BMW, ва ўцечках няма.

Чытайце таксама:

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі

Каментары да артыкула