У Салігорску насмерць разбіўся матацыкліст
9 чэрвеня каля 14:35 у Салігорску адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіля Volkswagen Caddy і матацыкла Honda VT 750 C 2B, паведамляе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, 24‑гадовы кіроўца аўтамабіля, рухаючыся па дарозе 1РУ — Мяцявічы з боку Салігорска, пры выкананні левага павароту на дарогу РУ —— Тамілава Гара сутыкнуўся з матацыклам, які рухаўся сустрэчным кірункам пад кіраваннем 36‑гадовага мужчыны. Аўтамабіль рухаўся на дазвольны сігнал святлафора.
Кіроўца матацыкла атрымаў траўмы і, не прыходзячы да прытомнасці, праз некаторы час памёр.