У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар
У дагестанскім Кізілюрце бушуе пажар на газаразмеркавальнай станцыі. Перад тым, як паведамляецца, на магістральным газаправодзе, які праходзіць праз горад, адбыліся тры выбухі.
Скрыншот з відэа
На месцы працуюць супрацоўнікі МНС. Інфармацыі пра пацярпелых на гэты момант няма. У сувязі з пажарам мясцовыя ўлады эвакуявалі больш за 100 чалавек.
У мясцовых пабліках паведамляюць, што слуп дыму бачны на адлегласці да 30 кіламетраў.
Прычыны здарэння пакуль не ўдакладняюцца.
Чытайце таксама:
Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец
На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль
У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў
Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню