У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы
На новым брэсцкім пляжы «Зарэчны», які яшчэ не паспелі цалкам завяршыць, зафіксавалі выпадак пашкоджання інфраструктуры. Раніцай 9 чэрвеня супрацоўнікі камунальных службаў выявілі, што з душавых стоек зніклі спецыяльныя краны, паведамляе «Вечерний Брест».
Мяркуецца, што здарэнне адбылося ноччу. Як паведамляецца, краны былі не адкручаныя, а сарваныя грубым спосабам. У выніку пашкоджання сістэмы пачалася значная ўцечка вады.
Пакуль паломку не заўважылі і не перакрылі падачу вады, вылілася каля 100 кубаметраў вады. Пасля выяўлення праблемы спецыялісты пачалі работы па яе ліквідацыі.
Чытайце таксама:
Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў
«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары