БЕЛ Ł РУС

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

9.06.2026 / 22:24

Nashaniva.com

Дарадца міністра абароны Украіны Сяргей Бяскрэстнаў (пазыўны Флэш) паведаміў, што расійскія вайскоўцы пачалі ўжываць беспілотнікі тыпу «Молнія» на частотах, якія большасць сродкаў радыёэлектроннага выяўлення «не бачаць, або бачаць дрэнна». Пра гэта ён напісаў на сваёй фэйсбук-старонцы.

«Праціўнік пачаў выкарыстоўваць на «Молніях» дыяпазон відэачастот 4,1-4,5 ГГц (4,3-4,5 ГГц). Большасць дэтэктараў не бачаць гэтыя частоты, або бачаць дрэнна. Папярэджваю, каб давер да дэтэктара не каштаваў вам жыцця», — напісаў Сяргей Бяскрэстнаў.

Раней ён паведамляў, што Расія выкарыстоўвае супраць Украіны пераважна нядаўна вырабленыя дроны і ракеты. Паводле слоў чыноўніка, гэта можа сведчыць пра тое, што тэмпы расійскай вытворчасці не дазваляюць фармаваць вялікія запасы, таму амаль уся прадукцыя адразу адпраўляецца на фронт.

Чытайце таксама:

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

«Рэактыўны шахед урэзаўся ў мой дом». Расіяне спрабавалі кропкавым ударам забіць дарадцу міністра абароны Украіны, спецыяліста па радыётэхналогіях

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»

Каментары да артыкула