У Самары гарыць НПЗ
У ноч на 10 чэрвеня жыхары Самарскай вобласці паведамілі пра выбухі.
Губернатар рэгіёна Вячаслаў Фядорышчаў каля другой гадзіны ночы паведаміў аб увядзенні рэжыму беспілотнай небяспекі. Каля шостай гадзіны раніцы ў рэгіёне была абвешчана ракетная небяспека, а праз дзве гадзіны яе адмянілі.
Як высветліла Astra па кадрах відавочцаў, у выніку атакі ўзнік пажар на Куйбышаўскім НПЗ, які з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў рэгіёна і ўваходзіць у групу «Раснафты».