БЕЛ Ł РУС

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах

10.06.2026 / 07:47

Nashaniva.com

У горадзе гарыць абароннае прадпрыемства «Прагрэс».

Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў паведаміў, што раніцай Чэбаксары падвергліся ракетнай атацы.

Паводле яго слоў, «удакладняецца колькасць пацярпелых, а таксама лік пашкоджаных аб’ектаў інфраструктуры». Пра якія менавіта аб’екты ідзе гаворка, Нікалаеў не ўдакладніў.

Але выданні «Сярдзітая Чувашія» і Astra паведамляюць, што ўдары прыйшліся ў тым ліку па абаронным прадпрыемстве «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут рэлебудавання «Прагрэс». У выніку ўзнік пажар, а будынак атрымаў значныя пашкоджанні.

«Прагрэс» вырабляе камплектуючыя для дронаў і ракет расійскай арміі. Раней прадпрыемства ўжо падвяргалася атацы 5 мая, піша «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула