БЕЛ Ł РУС

У Крыме забаранілі рух цягнікоў далёкага накіравання ноччу

10.06.2026 / 08:09

Nashaniva.com

Гаворка пра 28 цягнікоў.

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Аксёнава

Кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў паведаміў, што цягнікі далёкага накіравання змогуць курсіраваць па паўвостраве толькі з 5 раніцы да 11 вечара.

Гаворка ідзе пра 28 цягнікоў.

З-за зменаў частка цягнікоў, якія паводле графіка павінны былі курсіраваць уначы, будуць прыбываць на станцыю Керч-Паўднёвая (на тэрыторыі паўвострава каля Крымскага моста). Пасля прыбыцця на Керч-Паўднёвую пасажыры змогуць працягнуць шлях аўтобусам. Іншая частка начных цягнікоў будзе ісці да Сімферопаля з 5 раніцы да 11 вечара.

У панядзелак УСУ атакавалі цягнік Масква — Сімферопаль, загінуў памочнік машыніста. Рух цягнікоў на паўвостраве тады прыпынілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула