У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў
Панарама «Абарона Севастопаля 1854—1855 гг.», створаная на пачатку XX стагоддзя Францам Рубо, амаль знішчана ў выніку атакі дронаў Узброеных сіл Украіны, паведаміў кіраўнік Севастопаля Міхаіл Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.
Будынак панарамы «Абарона Севастопаля». Фота: тэлеграм Міхаіла Разважаева
«Сітуацыя надзвычай складаная: ужо цяпер бачна, што вялікі шэдэўр Франца Рубо амаль знішчаны. Варвары і нелюдзі наўмысна білі па тым, што нам дарагое, спрабуючы знішчыць нашу сутнасць. Толькі поўныя адмарозкі маглі пайсці на такое — мэтанакіравана біць па музеі», — напісаў ён.
Уласна сама панарама, прысвечаная падзеям Крымскай вайны 1854‑1855 гадоў, Wikimedia Commons
Раней Разважаеў заявіў, што на даху будынка музея-панарамы пачаўся пажар пасля атакі Узброеных сіл Украіны. На месцы здарэння працуюць 83 чалавекі і 22 адзінкі тэхнікі выратавальнай службы Севастопаля і МНС Расіі.