У Музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе Свята сонцазвароту
Субота, 20 чэрвеня.
Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы» пройдзе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
«Купалле — старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.
У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, зладзіць карагоды і вясёлыя гулянні. І кожны марыў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі…», — паведамляе тэлеграм-канал «Культура і мастацтва».
Гасцей чакае:
- пляценне вянкоў;
- купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
- вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
- майстар-класы па вывучэнні купальскіх песень, традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты, па дэкоры і ляльках з травы;
- выступленні фальклорных калектываў,
— распавялі ў музеі-скансэне.
20 чэрвеня (субота) з 19:00 да 22:00