БЕЛ Ł РУС

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

10.06.2026 / 10:09

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў аўторак у Першамайскім раёне сталіцы.

У міліцыю паступіла паведамленне пра сямейны скандал. 73‑гадовая жанчына пасварылася з сужыцелем і рашылася на радыкальныя крокі.

Яна стала на падвоканне, трымаючыся адной рукой за раму.

Міліцыянеры, што прыбылі на месца здарэння, разам з супрацоўнікамі МНС змаглі наладзіць кантакт з мінчанкай і ў выніку ўгаварылі яе вярнуцца ў кватэру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула