Белчыгунка прызначыла на ліпеньскія падоўжаныя выходныя дадатковыя цягнікі
Прызначана 26 цягнікоў.
Беларуская чыгунка з 2 па 6 ліпеня прызначыла дадатковыя цягнікі. Беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя (3—5 ліпеня) ў сувязі з Днём незалежнасці. Усяго прызначана 26 цягнікоў.
«У міжрэгіянальным злучэнні будуць курсіраваць 18 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск — Брэст, Мінск — Гомель і Мінск — Магілёў.
Акрамя таго, у супрацоўніцтве з Расійскай чыгункай прызначана восем дадатковых цягнікоў у міжнародным паведамленні па маршрутах: Брэст — Санкт-Пецярбург, Гомель — Санкт-Пецярбург і Мінск — Санкт-Пецярбург.