Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі
У Наўгародскай вобласці ў раёне Валдая над паркоўкамі для грузавікоў нацягнуты антыдронавыя сеткі — усяго прыкладна ў дзевяці кіламетрах ад рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна.
Журналіст Алег Кашын апублікаваў фатаграфіі гэтых канструкцый у сваім тэлеграм-канале. Паводле яго слоў, іх яму даслаў падпісчык.
Выданне «Агенцтва» прааналізавала здымкі і прыйшло да высновы, што яны зроблены на размешчанай паблізу ад рэзідэнцыі Пуціна федэральнай трасе.
Ваенныя эксперты заявілі, што такія сеткі выкарыстоўваюцца і на фронце і могуць абараняць ад невялікіх дронаў або боепрыпасаў, скінутых з іх.
Падпісчык Кашына звязвае ўстаноўку сетак з аперацыяй украінскіх спецслужбаў «Павуціна»: для паражэння расійскіх аэрадромаў выкарыстоўваліся беспілотнікі, дастаўленыя ў Расію ў грузавых аўтамабілях.
«Пасля «Павуціны» цяпер усюды ў Валдайскім раёне на патэнцыйных паркоўках фур паставілі сеткі».