Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі
Дэмакратычная лідарка наведвае з візітам Чэхію.
Фота: тг Святланы Ціханоўскай
Проста цяпер у Празе праходзіць сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Пятром Павелам, паведамляе ў яе тэлеграм-канале.
У сустрэчы бяруць удзел Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі.
Крыху раней Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Чэхіі Пятром Мацінкам. Сустрэча адбылася ў Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, што стала асаблівым жэстам падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл і беларускага народа.
Мацінка пацвердзіў, што па выніках папярэдняй сустрэчы з Ціханоўскай было прынята рашэнне аб спрошчаным візавым рэжыме і выдачы віз сваякам беларусаў, якія жывуць у Чэхіі.