Трамп зноў прыгразіў Ірану
«Іран занадта марудзіў з перамовамі пра здзелку, і зараз яму давядзецца за гэта заплаціць», — напісаў прэзідэнт ЗША.
«Іранскія Узброеныя сілы — гэта поўны бардак. Вялікая частка іх, да прыкладу, флот і авіяцыя, нават больш не існуюць — яны цалкам разбітыя. Іран усё гаворыць і нічога не робіць. Хуліган Блізкага Усходу МЁРТВЫ!!! Іран занадта марудзіў з перамовамі пра здзелку, якая была б класнаю для іх, і зараз яны за гэта заплацяць!!!» — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы.
Канфлікт з Іранам цягнецца ўжо два з паловай месяцы, з 28 лютага.
Учора, 9 чэрвеня, Трамп заяўляў, што дамова пра спыненне вайны з Іранам можа быць дасягнутая «за два-тры дні».
Упершыню прэзідэнт ЗША сказаў пра тое 23 сакавіка, запэўніваў, што бакі прыйшлі да згоды «амаль па ўсіх пытаннях». Пазней Трамп заяўляў, што Іран «моліць» пра здзелку.