БЕЛ Ł РУС

Наста Лойка і Кацярына Андрэева атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы

10.06.2026 / 14:56

Nashaniva.com

Экс-палітзняволеныя атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы. Пра гэта паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці.

«Тэрміны разгляду справы і прыняцце рашэння залежаць выключна ад польскіх дзяржаўных органаў. Аднак якасна падрыхтаваны пакет дакументаў мае вялікае значэнне для ўсёй працэдуры. У дадзеным выпадку дакументы былі падрыхтаваныя і пададзеныя ў поўным аб'ёме, што дазволіла пазбегнуць дадатковых запытаў і неабходнасці дапаўняць справу падчас яе разгляду», — паведаміў ЦБС.

Кацярына Андрэева правяла за кратамі пяць з паловай гадоў, Наста Лойка — чатыры з паловай. 

Яны выйшлі на волю 19 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула