БЕЛ Ł РУС

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі

10.06.2026 / 18:06

Nashaniva.com

Hub Novaja Ziamlia ў Беластоку апынуўся ў крытычнай сітуацыі. Калі да канца чэрвеня не ўдасца сабраць неабходныя сродкі на арэнду, Хаб будзе вымушаны пакінуць цяперашняе памяшканне. Далейшая яго праца залежыць ад падтрымкі супольнасці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Most

Каманда Hub Novaja Ziamlia шукае больш устойлівае рашэнне і вядзе перамовы наконт атрымання памяшкання ад горада Беласток, арэнда якога магла б быць прыкладна ў тры разы таннейшай. Аднак пакуль такое рашэнне не знойдзена, далейшая праца Хаба залежыць ад падтрымкі супольнасці.

Прастора «Новая зямля» — гэта месца, дзе беларусы ў Беластоку могуць знайсьці сваіх, атрымаць падтрымку, далучыцца да грамадскай дзейнасці, захаваць беларускую культуру і мову.

У Хабе на рэгулярнай аснове праводзяцца сустрэчы, лекцыі, канцэрты, курсы, заняткі для дзяцей і падлеткаў, ініцыятывы салідарнасці і ўзаемадапамогі. За год з паловай працы Хаба было праведзена больш за 800 мерапрыемстваў.

Фактычна ў «Новай Зямлі» працягваецца тое, што ў Беларусі сёння немагчыма або небяспечна: незалежная адукацыя, культурніцкая і асветніцкая дзейнасць, падтрымка палітвязняў і іх сем’яў, захаванне беларускай ідэнтычнасці і сувязяў паміж беларусамі.

Падтрымаць Hub Novaja Ziamlia можна данатам. Асабліва важная рэгулярная падтрымка — нават невялікія штомесячныя ўнёскі могуць дапамагчы Хабу працягнуць працу.

Чытайце таксама:

Чатырнаццаць выдавецтваў, каля паўтысячы кніг… Заснавальнікі новай варшаўскай кнігарні Kamunikat.shop расказалі пра далейшыя планы

Сілавікі палохаюць, што атрымалі доступ да ўнутранай базы медыя «Мост». А што насамрэч?

Праваабаронцы паведамілі пра 30 ператрусаў у сваякоў эмігрантаў

Каментары да артыкула