БЕЛ Ł РУС

Кубракоў загадаў падначаленым актыўней змагацца з матацыклістамі

10.06.2026 / 23:00

Nashaniva.com

Выступаючы на вучэбна-метадычным зборы з кіраўнічым складам падраздзяленняў ДАІ, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў асаблівую ўвагу звярнуў на сітуацыю з дарожна-транспартнымі здарэннямі з удзелам матацыклістаў.

Фота ілюстрацыйнае

Кубракоў раскрытыкаваў працу Дзяржаўтаінспекцыі, адзначыўшы, што цяперашнія паказаныя ёй вынікі не адпавядаюць патрабаванням, што адбіваецца на колькасці аварый і загінулых.

«На жаль, вынікаў няма! Усё заканамерна: калі праца не арганізавана на належным узроўні, тады мы бачым статыстыку як па дарожна-транспартных здарэннях, так і па загінулых. Кантроль па мотатранспарце з боку ДАІ практычна адсутнічае!

Для выяўлення і спынення парушэнняў хуліганаў-матацыклістаў неабходна стварыць мабільныя рэйдавыя групы і больш актыўна задзейнічаць магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, асабліва ў сталіцы. У ліхачоў не павінна быць пачуцця беспакаранасці!», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

У Салігорску насмерць разбіўся матацыкліст

Пад Гроднам насмерць разбіўся матацыкліст, сутыкнуўшыся з фурай

У Маладзечне загінуў матацыкліст

У Мінску сутыкнуліся дзве матацыклісткі

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА

У Браслаўскім раёне матацыкліст збіў на тратуары пешахода

Каментары да артыкула