У Слонімскім раёне забіўся матацыкліст
Няшчасце здарылася сёння ноччу на 156‑м кіламетры аўтадарогі М-11.
29‑гадовы мужчына кіроўца не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і загінуў на месцы, паведамляе ДАІ Гродна.
У выніку перакульвання пацярпеў 24‑гадовы пасажыр, яго шпіталізавалі. Па факце смяротнага ДТЗ заведзена крымінальная справа.