БЕЛ Ł РУС

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым

11.06.2026 / 11:01

Nashaniva.com

З канца вясны УСУ актыўна атакуюць транспартныя шляхі ў Крым, што прывяло да паліўнага крызісу на паўвостраве.

Maps.google.com

«Сёння ноччу вораг атакаваў масты праз Паўночна-Крымскі канал у раёне Пераабражэнкі і Мірнага, аўтамабільны мост у напрамку Перакоп — Армянск, а таксама мост у раёне населенага пункта Стаўкі», — напісаў у тэлеграме прызначаны Масквой кіраўнік акупаванай часткі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

Паводле папярэдніх даных, масты атрымалі пашкоджанні.

З канца вясны УСУ актыўна атакуюць транспартныя шляхі ў Крым, што прывяло да паліўнага крызісу на паўвостраве.

У ноч на 10 чэрвеня, паведамляў Сальда, з-за ўдараў часова быў перакрыты рух з Генічэска на Арабацкую стрэлку, а ў ноч на 9 чэрвеня быў пашкоджаны мост у Чангары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула