БЕЛ Ł РУС

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»

11.06.2026 / 12:05

Міраслаў Яноўскі

Раней Вольга Ануфрыева ўзначальвала «Звязду».

Аляксандр Лукашэнка прызначыў 48‑гадовую Вольгу Ануфрыеву кіраўніком выдавецкага дома «Беларусь сёння» («СБ. Беларусь сегодня»).

Са снежня 2024 года яна займала пасаду дырэктара — галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Звязда», а да таго працавала галоўнай рэдактаркай у іншым дзяржаўным выданні — газеце «Рэспубліка».

Ануфрыева — гродзенка, яна скончыла факультэт гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, была галоўнай рэдактаркай «Вячэрняга Гродна».

Ранейшы кіраўнік «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук быў прызначаны міністрам інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула