У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце
ДТП здарылася сёння раніцай. Хлопец паехаў на праезную частку Партызанскага праспекта і не спешыўся.
На яго наехаў легкавік Opel, за стырном якога быў 43‑гадовы мужчына.
Хлопца даставілі ў бальніцу.