БЕЛ Ł РУС

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

11.06.2026 / 14:47

Nashaniva.com

Ключы ад магутнай тэхнікі дзіцяці дала маці.

У Лунінцы пад колы квадрацыкла, якім кіраваў 9‑гадовы школьнік, патрапіў 7‑гадовы веласіпедыст.

ДТЗ адбылося 9 чэрвеня каля 18:45 на вуліцы Андрэя Макаёнка. Юны кіроўца за рулём квадрацыкла «MOTOLAND» рухаўся па дарозе і каля дома №14 здзейсніў наезд на малодшага хлопчыка, які ехаў на веласіпедзе па краі праезнай часткі ў тым жа кірунку.

У выніку аварыі веласіпедыст атрымаў траўмы — на шчасце, нязначныя, пасля аказання медыцынскай дапамогі медыкі адпусцілі яго дадому.

Як высветлілася, ключы ад квадрацыкла дзіцяці дала маці. На жанчыну склалі пратакол і выпісалі штраф у памеры 5 базавых велічынь за перадачу права кіравання асобе, якая не мае на гэта законнага права. Сам транспартны сродак у яе адабралі і адвезлі на ахоўную стаянку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула