БЕЛ Ł РУС

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?

11.06.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Сэрвіс дастаўкі сушы Takumi паставіў першы ў Мінску аўтамат з роламі і анігіры.

Цяпер на запраўцы Юнайтэд Компані можна замовіць сушы і атрымаць страву ўсяго за некалькі хвілін. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі прадстаўнікі кампаніі.

Журналіст Onliner звязаўся з маркетолагам кампаніі, каб даведацца падрабязнасці пра навінку.

— У нас ёсць выпіска з дэкларацыі адпаведнасці, якую можна знайсці па спасылцы ў QR-кодзе на аўтамаце. На кожнай пазіцыі пазначана дата прыгатавання. У халадзільніку аўтамата падтрымліваецца тэмпература каля +4°C. Тэрмін прыдатнасці ролаў і анігіры пры тэмпературы ад 2 да 6°C складае 48 гадзін. Але, як паказала практыка першых дзён працы аўтамата, прадукцыя раскупляецца значна хутчэй.

«Мы доўга правяралі ўпакоўку, тэставалі яе, каб пры падзенні яна не пашкоджвалася. На аўтамаце ёсць меню, дзе пазначаны не толькі цэны, але і каларыйнасць страў. Кошт анігіры — 7,5—8 рублёў, сэт ролаў — ад 18 да 20 рублёў.

Паводле слоў маркетолага Крысціны, сушыматы ад Takumi працягнуць з’яўляцца ў Мінску.

— У нас ёсць дамоўленасць з «Юнайтэд Компані», яны гатовыя даць нам тры пляцоўкі. Таксама ў будучыні мы плануем усталёўваць такія аўтаматы ў фітнэс-цэнтрах, але ўжо з менш каларыйным меню.

Onliner ужо паспеў наведаць адрас на праспекце Пераможцаў, 102 і пратэставаць новы сушымат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула