Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна
Апальны спявак распавёў, дзе цяпер знаходзіцца.
Аляксей Хлястоў. Скрыншот відэа ў інстаграме
Спявак выглядае значна лепш, чым пасля сутак: ён пагаліўся і зрабіў сваю стылёвую ўкладку.
У кадры Аляксей бадзёра пасміхаецца: ён дзякуе за падтрымку і цёплыя словы ўсім, хто хваляваўся за яго.
— Я жывы-здаровы. Цяпер знаходжуся за горадам і пакрыху пачынаю выходзіць у медыяпрастору. Я сумаваў па вас. Я люблю вас. Добрага дня!