БЕЛ Ł РУС

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»

12.06.2026 / 08:51

Nashaniva.com

СЗАТ «Белджы» прыпыніла пастаўкі ў Расію кросаўераў Belgee X50. Як піша ТАСС са спасылкай на прэс-службу беларускага вытворцы, кампанія, магчыма, наогул спыніць яго вытворчасць і засяродзіцца на выпуску абноўленай версіі.

Фота: Office Life

На гэты момант продажы мадэлі Belgee X50 у Расіі сапраўды прыпынены. «Нядаўна мы запусцілі навінку Belgee X50+ і зараз робім акцэнт на гэтым красоверы», — пракаментавалі на прадпрыемстве.

У красавіку ў беларускіх аўтацэнтрах пачаліся продажы абноўленага красовера Belgee X50+. Яго галоўныя адрозненні ад базавай мадэлі — 1,5‑літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 174 к. с. і сяміступенчатая АКПП, піша Office Life.

У кампаніі адзначаюць, што дзякуючы выкарыстанню высокаўстойлівай сталі (да 66% у канструкцыі кузава) таксама была ўзмоцнена пасіўная бяспека. Кошт навінкі (прынамсі ў Беларусі) застаўся на ўзроўні X50.

У Расіі Belgee X50 быў адной з самых папулярных мадэляў. Напрыклад, на пачатку года беларускі красовер стаў самым прадаваным аўтамабілем у Маскве. За студзень і люты яго продажы ў сталіцы Расіі выраслі на 23% у параўнанні з мінулым годам і склалі 1226 аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула