БЕЛ Ł РУС

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету

12.06.2026 / 09:21

Міраслаў Яноўскі

Учора спявачка страсна і сэксуальна выканала кампазіцыю «Dai Dai» на цырымоніі адкрыцця турніру.

Фота: Carl Recine/Getty Images

Калумбійская спявачка Шакіра стала першай артысткай, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету.

Учора спявачка выканала кампазіцыю «Dai Dai» на цырымоніі адкрыцця турніру, якая адбылася на стадыёне «Ацтэка» ў Мехіка.

Раней выканаўца прымала ўдзел у мундыялях 2006, 2010 і 2014 гадоў.

Нагадаем, што ў матчы адкрыцця Мексіка перамагла ПАР са лікам 2:0, а ў гэтай групе Паўднёвая Карэя камбэкнула Чэхію — 2:1.

Сёння на мундыялі Канада згуляе з Босніяй.

А Калумбія гуляе ў адной групе з Партугаліяй, Узбекістанам і ДР Конга.

Чытайце таксама:

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету

Каментары да артыкула