Памёр брытанскі мастак Дэвід Хокні
Адзін з заснавальнікаў брытанскага поп-арту 1960‑х гадоў памёр ў 88 гадоў.
Фота: Victoria Jones — WPA Pool / Getty Images
У заяве прадстаўнікоў мастака сказана, што Хокні «памёр у сваім доме 11 чэрвеня, не дажыўшы аднаго месяца да свайго 89‑га дня нараджэння», піша Бі-бі-сі.
Хокні — адзін з найбольш значных мастакоў XX стагоддзя, адзін з найвялікшых мастакоў Вялікабрытаніі. Ён нарадзіўся ў Ёркшыры, жыў у Лондане, а таксама меў некалькі дамоў у Каліфорніі.
Калі быў у Лондане, Хокні пераважна маляваў брытанскія пейзажы і маляўнічую прыроду роднага Ёркшыра.
У сонечнай Каліфорніі мастака ўразілі басейны Лос-Анджэлеса, якія сталі галоўным матывам яго творчасці ў 1960—1970‑я гады.