БЕЛ Ł РУС

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»

12.06.2026 / 14:30

Nashaniva.com

Прэм'ера на класічным рамане Уладзіміра Караткевіча адбудзецца 30 чэрвеня на Галоўнай сцэне тэатра.

Раней паведамлялася, што гэта будзе адаптацыя славутага рамана. Рэжысёр — малады творца, вядомы з працы ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага — Дэвід Разумаў.

«Тры стагоддзі замкнёнай тайны. Шыфр у старажытным фаліянце, шэраг дзіўных смерцяў і легенда, што абяцае незлічоныя скарбы таму, хто спусціцца ў катакомбы замка. Але Антон Косміч прыязджае ў Альшаны не па скарбы, а па праўду. Спрабуючы разблытаць вузел чужых грахоў, ён сам становіцца мішэнню. Ці здольны рацыянальны розум перамагчы містычны праклён мінулага, калі яно ўжо глядзіць на цябе з халоднага бліку люстэрка?» — гаворыцца ў анатацыі.

Квіткоў, здаецца, ужо няма, і ў раскладзе на ліпень спектакля няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула