БЕЛ Ł РУС

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе

13.06.2026 / 07:45

Міраслаў Яноўскі

Скралі ўсё трэніровачнае абсталяванне, пакінулі адзін футбольны мяч.

Свой першы матч на мундыялі Англія згуляе ў сераду супраць Харватыі (23:00). Фота: Eddie Keogh — The FA/The FA via Getty Images

Зборная Англіі стала ахвярай зладзеяў на ЧС-2026 у ЗША. Былі скрадзеныя буцы футбалістаў, афіцыйныя мячы турніру і ключавое трэніровачнае абсталяванне, паведамляе Daily Mail.

Крадзеж адбыўся падчас перавозкі грузу з Фларыды на базу нацыянальнай каманды ў Канзас-Сіці, дзе англічане будуць знаходзіцца як мінімум наступныя тры тыдні.

Каманда трэнера Томаса Тухеля 13 чэрвеня павінна была правесці першую трэніроўку ў Канзасе, але цяпер персанал спрабуе высветліць, што было скрадзена і што засталося.

Застаўся толькі адзін мяч.

«Мы расследуем магчымы крадзеж абсталявання з транспартнага сродку каманды, які прыбыў у Канзас-Сіці. Расследаванне працягваецца», — паведамілі ў паліцэйскім упраўленні Канзас-Сіці.

Чытайце таксама:

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету

Каментары да артыкула