БЕЛ Ł РУС

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа

14.06.2026 / 21:59

Міраслаў Яноўскі

Пакуль гэта самы выніковы матч на чэмпіянаце свету — восем мячоў.

Фота: Christian Charisius/picture alliance via Getty Images

Немцы забілі на 6‑й хвіліне: вызначыўся Фелікс Нмеча, праз 13 хвілін Лівана Камененсія лік зраўняў, Кюрасаа трымалася недзе хвіліны да 38-й, а потым паплыло. Шлотэрберг, Хаверц з пенальці, Мусяла, Браўн, Ундау, зноў Хаверц. У выніку 7:1.

Перад гэтым самай выніковай гульнёй была ЗША — Парагвай.

Зборная Кюрасаа — невялічкая выспа ў Карыбскім моры з насельніцтвам 155 тысяч чалавек. Самакіраванае тэрытарыяльнае ўтварэнне ў складзе Нідэрландаў. Востраў мае шырокую аўтаномію: уласны ўрад, парламент, канстытуцыю і заканадаўства, але за знешнюю палітыку і абарону адказваюць Нідэрланды. Але з'яўляецца членам ФІФА, як Гібралтар ці Фарэрскія выспы.

Для Кюрасаа гэта дэбют на мундыялі, якое трапіла на яго дзякуючы таму, што ЗША, Канада і Мексіка атрымалі прамыя пуцёўкі як гаспадары, але Кюрасаа трапіла на чэмпіянат, а Гандурас, Гватэмала і Коста-Рыка — не.

Звычайна ад Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі на мундыяль напрамую выходзілі чатыры зборныя, а зборная, што займала 4‑е месца, адпраўлялася ў стыкавыя міжкантынентальныя матчы.

У стартавым складзе зборную Кюрасаа сёння прадстаўлялі тры гульцы з вышэйшага дывізіёна Нідэрландаў, адзін з другога дывізіёна, два гульцы з англійскага чэмпіёншыпа (другога дывізіёна), адзін з турэцкай Суперлігі, капітан Леандра Бакуна з «Ыгдыра» з турэцкага другога дывізіёна, два гульцы з «Маямі» з амерыканскага другога дывізіёна (не блытаць з «Інтэр Маямі» Ліянеля Месі). Камененсія, што забіў гол, са швейцарскага «Цюрыха».

У гэтай групе таксама гуляюць Кот д'Івуар і Эквадор (матч а 2-ночы). 

Сёння а 23‑й — Нідэрланды — Японія, заўтра: Іспанія — Каба-Вердэ (19:00), Бельгія — Егіпет (22:00)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула